Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО Расеі: Або вы за мір, або за ізаляцыю


Енс Столтэнбэрг

Енс Столтэнбэрг

Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг заявіў пра «сур’ёзнае нарошчваньне войскаў» як на ўсходзе Ўкраіны, так і на расейскім баку мяжы з Украінай і заклікаў Маскву вывесьці свае сілы.

«Гэта сур’ёзнае вайсковае нарошчваньне, і мы заклікаем Расею вывесьці свае сілы і прытрымлівацца мірнага працэсу» — сказаў Столтэнбэрг пасьля прыбыцьця на сустрэчу зь міністрамі абароны краін Эўразьвязу.

Столтэнбэрг дадаў, што Расея можа быць «часткай мірнага вырашэньня або працягваць ісьці па шляху ізаляцыі».

5 верасьня ў Менску кантактная група падпісала пратакол аб урэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны, першы пункт якога прадугледжваў неадкладнае спыненьне агню. 19 верасьня быў падпісаны мэмарандум аб рэалізацыі гэтага пункту пратаколу ад 5 верасьня, які прадугледжвае забарону на ўжываньне ўсіх відаў зброі і наступальныя дзеяньні. Аднак, менскія дамоўленасьці неаднаразова парушаліся.

XS
SM
MD
LG