Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Ягораў пра Гунара Віганда: «Дзіўны візыт, дзіўныя пытаньні»


Андрэй Ягораў

Андрэй Ягораў

Дырэктар Цэнтру Эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў выказаў зьдзіўленьне, што візыт кіраўніка Дэпартамэнту Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Гунара Віганда пакрыты таямніцай:

«Дастаткова дзіўная сытуацыя з прыездам досыць высокага эўрапейскага чыноўніка. Чамусьці ўсё трымаецца ў таямніцы. Наколькі мне вядома з маіх вартых даверу крыніцаў, спадар Віганд сёньня сустракаецца з асобнымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці. Аднак ні Нацыянальная плятформа, якая існуе ў межах Форуму грамадзянскай супольнасьці „Ўсходняга партнэрства“, ні прадстаўнікі праекту „Рэфорум“, які зьвязаны з падтрымкай „Эўрапейскага дыялёгу па мадэрнізацыі“ „Ўсходняга партнэрства“ на гэтую сустрэчу не запрошаны. А такія структуры, дачынныя да ініцыятываў „Усходняга партнэрства“, павінны быць на падобных сустрэчах, і іх пазыцыя павінна ўлічвацца на тых перамовах, якія будзе весьці Гунар Віганд з кіраўніцтвам Беларусі.

Да таго ж на сустрэчы спадара Віганда з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці будзе весьціся абмеркаваньне такіх крыху дзіўных пытаньняў, як, да прыкладу, пэнсійная рэформа, дыспрапорцыя разьвіцьця беларускіх рэгіёнаў, Балёнскі працэс. Ніякага абмеркаваньня сытуацыі з правамі чалавека, палітычнай сытуацыі, наколькі мне вядома, там няма».

XS
SM
MD
LG