Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — Расеі: Вашы праблемы — гэта нашы праблемы


Беларусь занепакоеная пагаршэньнем сытуацыі ва Ўкраіне, заявіў сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, прымаючы ў Менску міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова, перадае БЕЛТА.

«Мы ня можам пагадзіцца з тэндэнцыяй пагаршэньня сытуацыі ва Ўкраіне, ня толькі ў Данбаскім, Данецкім рэгіёнах, але і ў цэлым ва Ўкраіне. Мы вельмі спадзяваліся, што пасьля выбараў сытуацыя будзе разьвівацца ў лепшым напрамку, у напрамку стабільнасьці. Але, на жаль, мы гэтага ня бачым», — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі таксама заявіў, што яго насьцярожвае сытуацыя вакол мяжы Саюзнай дзяржавы:

«Мы ня можам пагадзіцца з той актыўнасьцю, якая сёньня прадпрымаецца з боку заходніх дзяржаў на заходніх межах нашай Саюзнай дзяржавы».

Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі і Расеі — агульныя праблемы. Ён выказаў пажаданьне, каб гэтую тэму абмеркавалі абодва бакі і «мы прыйшлі да якойсьці адзінай пазыцыі і разам маглі дакладна дзейнічаць у адзіным ключы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG