Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Маладафронтаўца з Салігорска абвінавацілі ў распаўсюдзе парнаграфіі праз інтэрнэт


Маладафронтаўцу Андрэю Тычыну з Салігорску мясцовая міліцыя выставіла абвінавачаньне ў распаўсюдзе парнаграфіі праз інтэрнэт.

Андрэй Тычына пракамэнтаваў узбуджэньне супраць яго крымінальнай справы:

«Паводле заключэньня экспэртызы, у мяне „УКантакце“ аказалася 4 парнаграфічныя відэа. Што да трох відэа, то гэта былі проста жартаўлівыя відзікі, у тым ліку той кліп да песьні. На маю думку, там парнаграфіі няма. А адно відэа — прызнаю, што яно сапраўды парнаграфічнае. Яго ў жніўні я скінуў Івану Шылу, проста каб пасьмяяцца. Вось гэтак няўдала пажартаваў, прызнаю».

Андрэю Тычыну інкрымінаваны 343 артыкул, частка 2 Крымінальнага кодэксу, яму пагражае ад 2 да 4 гадоў зьняволеньня.

Падставай для завядзеньня справы супроць актывіста стаў знойдзены на ягонай старонцы ў інтэрнэце кліп на песьню «Wall-E» групы «Разьбітае Сэрца Пацана», у якім экспэртная камісія знайшла прыкметы парнаграфіі.

Андрэй Тычыны называе гэты кліп жартаўлівым і зьвязвае абвінавачаньне з падзеямі, калі міліцыя шукала адказных за шэраг апазыцыйных акцыяў у Салігорску.

У прыватнасьці, летась на ўезьдзе ў горад была вывешаная апазыцыйная сымболіка, пасьля чаго міліцыя правяла ператрусы ў мясцовых актывістаў, у тым ліку ў Андрэя Тычыны.

«У ягонай кватэры, у кампутары і мабільным тэлефоне нічога не знайшлі, тады дачапіліся да кліпа, разьмешчанага ім „УКантакце“. Гэта відавочна помста», — мяркуе сябар Андрэя Тычыны Аляксей Валабуеў.

XS
SM
MD
LG