Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беражы сваю пячонку!


Эдгар Дэга, "Абсэнт", 1876

Эдгар Дэга, "Абсэнт", 1876

Нехта прапанаваў культурную і файную гульню ў фэйсбуку — запосьціць улюбёны верш, потым даць падобнае заданьне тым, хто гэты верш лайкнуў. Карацей — паэтычны флэш-моб. Мне давялося перакласьці два вершы, каб узяць удзел і ўнесьці ўклад. Як шчодрую ўзнагароду за свае натугі, я атрымаў надзвычай павучальны верш ад Сьвятланы Курс, вядомай у віртуале таксама як Філіф’ёнка. Каб больш такога, то, можа, і фэйсбучныя «срачы» спакваля прапалі б.

Філіф’ёнка, Філіф’ёнка,
Выпіваха і гулёнка,
Дваццаць год твая пячонка
Хляла піва і палёнку,
І вінэчка, і каньяк
Жлукатала ты конь як.
Прывядзе цябе ігра
Як гуся на фуа-гра.
Беражы сваю пячонку,
Марны вогнік, Філіф’ёнка.

(Сьвятлана Курс, Варшава; Ян Максімюк, Прага)

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

XS
SM
MD
LG