Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі дывэрсант-неанацыст трапіў ва Ўкраіну праз Беларусь


Завэрбаваны спэцслужбамі Расеі хлопец павінен быў увайсьці ў склад добраахвотніцкага батальёна «Азоў», зьдзейсьніць замах на кіраўніцтва і асабісты склад атрада, а таксама атрымаць інфармацыю пра заплянаваныя полкам апэрацыі.

Паводле паведамленьня прэс-цэнтра Службы бясьпекі Ўкраіны, дывэрсант зьяўляецца жыхаром Мурманскай вобласьці і сябрам неанацысцкай арганізацыі «Рэструкт».

Дзьмітры Расейкін паведаміў, што быў завэрбаваны ФСБ РФ з мэтай пранікненьня ў добраахвотніцкі полк Украіны «Азоў».

«Я прыбыў ва Ўкраіну з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Пасьля гэтага мусіў прыбыць у Кіеў, а пасьля — у Марыюпаль, дзе запісацца ў «Азоў» пад выглядам грамадзяніна Расеі, якога перасьледуюць на радзіме за антыпуцінскія погляды. Канчатковай мэтай апэрацыі з маім удзелам павінен быў стаць замах на забойства кіраўніцтва палка «Азоў». Пры Дзьмітрыю Расейкіну было пасьведчаньне выбуховага тэхніка, а таксама камплектуючыя, з дапамогай якіх можна вырабіць сродкі дыстанцыйнага кіраваньня выбуховымі рэчывамі.

XS
SM
MD
LG