Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шлях Грузіі да эўраінтэграцыі незваротны


 Іраклі Гарыбашвілі

Іраклі Гарыбашвілі

Прэм’ер-міністр пацьвердзіў, што хоча выкарыстоўваць «сілу пераўтварэньняў у працэсе эўрапэйскай інтэграцыі», каб зрабіць сваю краіну прыкладам посьпеху для рэгіёну.

Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешняй палітыцы і бясьпецы Федэрыка Магерыні сказала Гарыбашвілі, што Грузія мае патрэбу ва ўмацаваньні вяршэнства права. «Варта пазьбягаць пераследу па палітычных матывах, супрацьстаяньня і палярызацыі», — падкрэсьліла яна.

Раней Гарыбашвілі звольніў міністра абароны Іраклія Аласанія, які публічна назваў арышт некалькіх афіцэраў «нападам на эўраатлянтычны выбар Грузіі». Вызваленьне Аласанія прывяло да адстаўкі міністра замежных спраў Грузіі Маі Панджыкідзэ і выхаду з кіруючай кааліцыі адной з шасьці партый.

Грузія і ЭЗ у чэрвені падпісалі пагадненьне аб свабодным гандлі і супрацоўніцтве.

XS
SM
MD
LG