Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У амэрыканскім штаце Нябраска ад ліхаманкі Эбола памёр доктар з Сьера-Леонэ Марцін Салія.

Гэта ўжо другая сьмерць з-за ліхаманкі Эбола на тэрыторыі ЗША зь 10 вядомых выпадкаў.

Калі Салія быў дастаўлены ў Мэдыцынскі цэнтар Нябраскі ў суботу, у яго выяўляліся вострыя сымптомы захворваньня, уключаючы пячоначную недастатковасьць і цяжкасьць дыханьня. Лекары заявілі, што зрабілі ўсё магчымае для лячэньня афрыканца. Ён быў эвакуяваны з Сьера-Леонэ па просьбе жонкі, амэрыканкі, якая пагадзілася аплаціць усе выдаткі. У Сьера-Леонэ ў яго дыягнаставалі вірус ліхаманкі Эбола, але першапачатковы аналіз, праведзены ў ЗША, даў адмоўны вынік на вірус.

Аднак, паўторны тэст, зроблены 10 лістапада, паказаў наяўнасьць вірусу і ён быў шпіталізаваны.

Салія стаў трэцім пацыентам, якога лячылі ад ліхаманкі Эбола ў шпіталі штата Нябраска. Двое іншых пацыентаў заразіліся ў Лібэрыі і іх змаглі вылячыць.

Белы дом выказаў шчырыя спачуваньні сям’і і блізкім доктара Марціна Саліі, і заявіў, што ён прысьвяціў сваё жыцьцё захаваньню жыцьцяў іншых.

XS
SM
MD
LG