Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме акупацыйныя ўлады ўсё больш парушаюць правы чалавека


Студэнты разгарнулі ўкраінскі сьцяг іна вяршыні гары ў Крыме. 15 лістапада 2014.
Студэнты разгарнулі ўкраінскі сьцяг іна вяршыні гары ў Крыме. 15 лістапада 2014.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла пра пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Крыме з часу яго акупацыі і анэксіі ў склад Расеі.

У апублікаванай 17 лістапада справаздачы «Паражэньне ў правах: парушэньні ў Крыме» гаворыцца, што расейскія і мясцовыя ўлады значна абмежавалі гарантыі правоў чалавека.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя лічыць, што Расея парушыла цэлы шэраг абавязацельстваў па міжнародным гуманітарным праве — у прыватнасьці, у галіне забесьпячэньня правоў цывільнага насельніцтва. У дакладзе і прыкладзеных да яго відэаматэрыялах ўтрымліваюцца зьвесткі пра факты запалохваньня і ўціску тых, хто выступае супраць дзеяньняў Расеі ў Крыме, — у асаблівасьці, крымскіх татар.

«Пакуль увага міжнароднай супольнасьці прыкаваная да баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны, у Крыме адбываецца эскаляцыя парушэньняў правоў чалавека, — кажа дасьледчык Human Rights Watch Юлія Гарбунова. — Пад рознымі падставамі, уключаючы барацьбу з экстрэмізмам, улады перасьледуюць людзей, якія асьмельваюцца адкрыта крытыкаваць дзеяньні Расеі на паўвостраве».

Даклад праваабаронцаў заснаваны на 42 інтэрвію з прадстаўнікамі крымска-татарскай абшчыны, актывістамі, журналістамі, адвакатамі і іншымі жыхарамі Крыма, Кіева, Львова і Масквы. .

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG