Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Меха выклікаюць у міліцыю «за паўстаньне ў Сьвіслачы»


Алесь Мех

Алесь Мех

Алесь Мех апавёў карэспандэнту Свабоды, што яму патэлефанаваў участковы з Кобрынскага РАУС:

«Ён спачатку нават не сказаў, на якой падставе мяне выклікаюць. А проста назваў нейкі артыкул адміністрацыйнага кодэксу і сказаў, што я па гэтай справе праходжу. Потым я ўжо ім патэлефанаваў і сказаў, што прыйду толькі тады, калі атрымаю афіцыйную позву. Я спытаўся, чаму я павінны прыйсьці ў пастарунак? Міліцыянт мне адказаў, што „за ўдзел у паўстаньні ў Сьвіслачы“».

Алесь Мех цягам шасьці гадоў запар езьдзіць у Сьвіслач на ўшанаваньне памяці паўстанцаў.

«Раней ніякіх праблемаў не было, мяне ніколі не затрымлівалі. Там былі выпадкі, калі затрымлівалі мясцовых арганізатараў. А тут ужо прайшоў час, і я атрымаў такое тэлефанаваньне. Але цяпер буду чакаць позву, каб даведацца, у якім жа паўстаньні я браў удзел».

Памятная акцыя каля помніка Кастусю Каліноўскаму 26 кастрычніка 2014

Памятная акцыя каля помніка Кастусю Каліноўскаму 26 кастрычніка 2014

26 кастрычніка ў Сьвіслачы адбылося традыцыйнае ўшанаваньне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Потым яго ўдзельнікаў пачалі выклікаць у міліцыю.

У самой Сьвіслачы мясцовы актывіст Юры Глебік атрымаў позву ў суд на 18 лістапада. Яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі і выкарыстаньні незарэгістраванай сымболікі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG