Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 18 лістапада: «Кірмаш цудаў Віславы Шымборскай», візыт у Менск кіраўніка МЗС Расеі Лаўрова


Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і нобэлеўская ляўрэатка Віслава Шымборска. Кракаў, 2010.

Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і нобэлеўская ляўрэатка Віслава Шымборска. Кракаў, 2010.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Візыт у Беларусь міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова, у Менску прайдзе сумеснае пасяджэньне калегіяў міністэрстваў замежных справаў Беларусі і Расеі.

Галерэя «Ў» (Менск, праспэкт Незалежнасьці 37а), вечарына «Кірмаш цудаў Віславы Шымборскай», прысвечаная паэтцы, нобелеўскай ляўрэатцы. Спартоўцы, дыпламаты, грамадскія дзеячы, акторы прачытаюць вершы Шымборскай на сваіх мовах і ў арыгінале. Пачатак у 18-30.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1870 — адкрылася першая лінія галубінай пошты паміж Турам і Парыжам.

1918 — была абвешчана незалежнасьць Латыскай Рэспублікі. Першым прэзыдэнтам краіны стаў Карліс Ульманіс.

1920 — Сумеснай пастановай Наркамздраву РСФСР і Наркамюсту РСФСР «Аб штучным перапыненьні цяжарнасьці» ўпершыню ў свеце былі легалізаваныя аборты.

1926 — адбылося адно з так званых узбуйненьняў БССР. Палітбюро ЦК ВКП (б) (усесаюзнай кампартыі), разгледзеўшы высновы камісіі, якая перад тым працавала ў Гомельскай губэрні, пастанавіла «лічыць даказаным беларускі характар насельніцтва Гомельскага і Рэчыцкага паветаў і прызнаць неабходным далучэньне адзначаных паветаў да БССР».

1954 — генэрал Гамаль Абдэль Насэр робіцца кіраўніком Эгіпту. 1965 — былі заснаваныя Дзяржаўныя прэміі БССР у літаратуры, музыцы і мастацтве.

У гэты дзень нарадзіліся:

1787 — Люі-Жак Дагер, францускі мастак і вынаходнік, адзін з заснавальнікаў фатаграфіі.

1883 — Язэп Лёсік, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч і мовазнавец, акадэмік.

1901 — Джордж Гэлап, амэрыканскі сацыёляг, заснавальнік вядомага ва ўсім сьвеце Інстытуту Гэлапа.

1902 — Міхась Машара, беларускі паэт.

Пайдзём вучыцца быць жаўнерам,

Вучыцца — біць і забіваць.

Так сёньня ёсьць на сьвеце цэлым,

Хаця Хрыстос вучыў кахаць.

Міхась Машара.

1912 — Павел Кавалёў, беларускі пісьменьнік.

1931 — Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, грамадзкі і палітычны дзяяч.

Мужчына. Жанчына. Чаканне.

Шуканне. Блуканне. Час.

Жанчына. Мужчына. Спатканне.

Вітанне. Пытанне. Адказ.

Мужчына. Жанчына. Дыханне.

Сэрцабіццё. Забыццё.

Жанчына. Мужчына. Каханне.

Мужчына. Жанчына. Жыццё.

Анатоль Вярцінскі.

У гэты дзень памерлі:

1979 — Гаўрыла Верасаў, беларускі шахматыст, вынаходнік дэбюту Верасава.

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

Па страле на сына 18 лістапада 1307 Вільгельм Тэль страляе ў яблык на галаве свайго сына

XS
SM
MD
LG