Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр «Ісламскай дзяржавы»: «Джыхад дойдзе да Рыма»


Абу Бакр аль-Багдадзі
Абу Бакр аль-Багдадзі

Праз шэсьць дзён пасьля амэрыканскага абстрэлу прыгарада ірацкага гораду Масул зьявіўся аўдыёзварот лідэра «Ісламскай дзяржавы» — Абу Бакр аль-Багдадзі, які называе сябе «шэйхам Ібрагімам».

Пасьля амэрыканскага рэйду хадзілі чуткі, што аль-Багдадзі быў паранены ці забіты ў выніку абстрэлу. Шэйх тэрору або той, хто выдае сябе за яго, хоча даказаць, што ён у форме, і выступае з пагрозамі: «Марш Ісламскай дзяржавы ня спыніцца да таго часу, пакуль мы ня прыйдзем у Рым. Мусульмане, ня варта турбавацца, ваша дзяржава жыве».

Мала хто можа пацьвердзіць, ці сапраўды голас належыць аль-Багдадзі: існуе ўсяго адно відэа, датаванае 7 ліпеня, зь якім можна параўнаць голас таго таго, хто гаворыць.

Апроч грубай рыторыкі аль-Багдадзі, які абяцае «вульканы джыхаду, гатовыя да вывяржэньня па ўсім сьвеце», зь месца падзеяў паступаюць трывожныя паведамленьні: «Ісламская дзяржава» і «Аль-Каіда» (Фронт ан-Нусра) нібыта заключылі ў Сырыі пагадненьне аб сумеснай барацьбе з ворагам: кааліцыяй і празаходняй сірыйскай апазыцыяй. Гэтая навіна і яўная слабасьць ірацкай арміі прымушаюць генэрала Марціна Дэмпсі, старшыню Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША, разглядаць пытаньне аб выкарыстаньні амэрыканскіх наземных сілаў у баях супраць «Ісламскай дзяржавы».

Банкаўскія рахункі «Ісламскай дзяржавы» пераўзышлі даходы «Аль-Каіды». Пра гэта піша італьянская La Stampa, цытуючы ізраільскую вэрсію часопісу Forbes. На першым месцы ў клясыфікацыі самых багатых тэрарыстычных арганізацый апынулася «Ісламская дзяржава» халіфа Абу Бакр аль-Багдадзі.

Клясыфікацыя самых багатых тэрарыстычных груп плянэты створаная ізраільскай вэрсіяй часопіса Forbes на аснове расьсьледаваньняў, праведзеных спэцслужбамі многіх краінаў сьвету.

На вяршыні хіт-параду недасягальная «Ісламская дзяржава», якая ў рэкордныя тэрміны, за два гады, стварыла «вялікую машыну па зборы і атрыманьні грошай». Яны паступаюць у выглядзе прыватных ахвяраваньняў з краінаў Пэрсыдзкай затокі, акрамя таго, гэта даходы ад рознага мыта на правоз грузаў праз тэрыторыю халіфату і ад продажу нафты, якая стала асноўнай крыніцай даходаў.

Паводле дадзеных міністэрства фінансаў ЗША, здабыча нафты ў Сырыі і Іраку гарантуе «Ісламскай дзяржаве» паступленьні ў памеры 1 млн. даляраў у дзень, але ў Ізраілі ўпэўненыя, што гаворка ідзе пра ўтрая большую суму, дзякуючы сетцы пасярэднікаў, якія дзейнічаюць у Турэччыне, умела гуляючы на паніжэньне.

На другім месцы знаходзіцца «Хамас», які атрымлівае сродкі дзякуючы дасканалай сыстэме, створанай пасьля таго, як у 2007 годзе ён захапіў уладу ў сэктары Газа. Мільярд даляраў, якім ён валодае, склаўся з мыта, якім «Хамас» абкладае гандаль праз падземныя тунэлі, і велізарнай колькасьці падаткаў, што атрымліваюцца ад жыхароў: пачынаючы ад падатку на аўтамабіль і заканчваючы сумамі, якія атрымліваюцца ад рэстаранаў, крамаў і любой іншай дзейнасьці.

На шостым месцы клясыфікацыі разьмясьцілася «Аль-Каіда», асірацелая без Усамы бін Ладэна і няздольная супрацьстаіць выкліку з боку «Ісламскай дзяржавы». У «Аль-Каіды» ўзьніклі цяжкасьці з атрыманьнем прыватных ахвяраваньняў з краінаў Пэрсыдзкай затокі і зборам падаткаў, прымаючы пад увагу, што тэрыторыі, на якія распаўсюджваўся ўплыў «Аль-Кайды», цяпер апынуліся пад кантролем халіфа.

Пры падрыхтоўцыматэрыялу выкарыстаныя пераклады парталу Inopressa.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG