Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія пэнсіянэры гадзінамі стаяць у чарзе па танныя пухавікі


У менскім Палацы Мастацтваў распачаўся 10-дзённы распродаж тавараў лёгкай прамысловасьці — куртак, шапак, джынсаў. У першы дзень чарга пачыналася далёка ад уваходу ў палац, і гэтак трывала цягам усяго дня. У пераважнай бальшыні ў чаргу выстройваліся пэнсіянэры, якія перадусім набывалі сабе верхняе адзеньне.

Арганізатары распродажу кажуць, што пачынаюць працаваць ад 10 раніцы. Але чарга выстройваецца рана і трывае цягам усяго дня. Таму ў наступныя дні для пэнсіянэраў, якія па некалькі гадзінаў стаяць на холадзе, арганізуюць раздачу гарачай гарбаты.

Гандаль па зьніжаных цэнах будзе доўжыцца да 26 лістапада.

XS
SM
MD
LG