Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз абмяркоўвае новыя санкцыі адносна Расеі і сэпаратыстаў у Данбасе


Сёньня ў Брусэлі праходзіць пасяджэньне Рады міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ, на якім, сярод іншага, плянуецца абмеркаваць пытаньне пашырэньня санкцый супраць Расеі і данбаскіх сэпаратыстаў.

«Эўразьвяз павінен быць гатовы да „чорных сцэнароў“, якія могуць быць напісаныя на ўсходзе і поўдні Ўкраіны», — заявіў напярэдадні нарады кіраўнік польскага МЗС Гжэгаш Схэтына.

Міністар адзначыў, што магчымыя дзеяньні Расеі не павінны стаць «сюрпрызам» для эўрапейскіх палітыкаў, і заклікаў неадкладна рэагаваць на магчымую далейшую агрэсію РФ супраць Украіны.

«Калі з боку Расеі будуць агрэсіўныя сцэнары, то трэба рэагаваць неадкладна, а не рыхтавацца да санкцый», — сказаў ён, адзначыўшы, што пашырэньня санкцыйнага сьпісу ў такой сытуацыі «можа быць мала».

Польскае агенцтва навінаў РАР са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе, што міністры замежных справаў дзяржаваў ЭЗ па выніках сёньняшняга пасяджэньня, хутчэй за ўсё, даручаць стварыць дадатковы сьпіс асобаў, супраць якіх будуць уведзеныя пэрсанальныя санкцыі. Гэты дадатак, паводле інфармацыі РАР, будуць складаць толькі прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік», а не прадстаўнікі РФ.

Напярэдадні нарады канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што ня лічыць крызіс ва Ўкраіне лякальным канфліктам, на яе думку, ён тычыцца ўсіх. Словы Мэркэль цытуе газэта Frankfurter Allgemeine Zeitung.

«Гаворка ідзе ня толькі пра Ўкраіну. Гаворка ідзе пра Грузію, пра Малдову, калі так пойдзе далей, то гаворка можа пайсьці пра Сэрбію, пра дзяржавы заходніх Бальканаў», — сказала канцлэр.

Паводле яе, заходнія краіны ў сваёй рэакцыі на ўкраінскія падзеі павінны дзейнічаць разам. «Самая вялікая небясьпека палягае ў тым, каб мы не далі сябе падзяліць», — сказала яна. Канцлер падкрэсьліла, што Эўропа і ЗША «павінны працягнуць шлях», якім разам ішлі да вырашэньня канфлікту.

«Мы ня будзем спыняць спробы прыйсьці ў перамовах з Расеяй да дыпляматычнага вырашэньня канфлікту», — дадала Мэркель.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG