Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея выслала некалькі польскіх дыпляматаў


Паводле дэпартамэнту інфармацыі і друку расейскага МЗС, яны высланыя «за дзейнасьць, несумяшчальную зь іх статусам».

У міністэрстве ўдакладнілі, што гэтыя захады сталі адказам на высылку з Польшчы супрацоўнікаў расейскай дыпляматычнай місіі.

Кіраўнік МЗС Польшчы Гжэгаж Схэтына сказаў у камэнтары агенцтву ПАП, што гэта «сымэтрычны адказ» расейскага боку, які «закрывае справу».

У сярэдзіне кастрычніка ў Польшчы былі затрыманыя два чалавекі па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Расеі. Адзін з затрыманых — падпалкоўнік польскай арміі, супрацоўнік міністэрства абароны, які меў доступ да сакрэтнай інфармацыі. Паводле дадзеных польскіх спэцслужбаў, ён сустракаўся з супрацоўнікамі ГРУ, якія працуюць у расейскім пасольстве ў Варшаве пад дыпляматычным прыкрыцьцём, і атрымліваў ад іх грошы.

Другі затрыманы — малады юрыст з падвойным грамадзянствам: расейскім і польскім. Ён цікавіўся пытаньнямі, зьвязанымі з энэргетыкай, а рашэньне аб затрыманьні было прынятае, калі высьветлілася, што ён мае намер паступіць на службу ў адно зь міністэрстваў, якое займаецца эканомікай.

Тады ж польскія СМІ пісалі пра намер уладаў выслаць з краіны расейскіх дыпляматаў, якіх польскія спэцслужбы лічаць афіцэрамі ГРУ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG