Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрася Беленькага аштрафавалі за Дзяды на 3 мільёны рублёў


Юрась Беленькі

Юрась Беленькі

Намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі прызнаны вінаватым у парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў — 2 лістапада падчас шэсьця ў Курапаты і 9 лістапада на жалобным мітынгу ў Лошыцы.

За неўзгадненьне зь міліцыяй захадаў бясьпекі падчас вулічных акцыяў ён мусіць выплаціць 20 базавых велічыняў — 3 мільёны беларускіх рублёў.

Пасьля акцыяў на Юрася Беленькага склалі тры пратаколы — за тое, што ён як адказны за правядзеньне гэтых вулічных акцыяў не ўзгадніў зь міліцыяй захады бясьпекі. Паводле Юрася Беленькага, пратаколы былі складзеныя беспадстаўна. Ён лічыць, што ў тым, як прайшлі жалобныя акцыі на Дзяды, няма і намёку на тое, каб з боку ўладаў былі абвінавачваньні ў нейкіх парушэньнях.

XS
SM
MD
LG