Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адно з самых таямнічых месцаў Прагі — старыя, даўно не дагляданыя Талеранцыйныя могілкі. Схаваўшыся між загарадных дамкоў на паўночным схіле трагічнай для чэскай гісторыі Белай Гары, гэтыя самыя малыя (10×16 мэтраў) праскія могілкі найперш уражваюць сваёй назвай, карані якой хаваюцца ў гістарычнай смузе. У 1781 годзе аўстра-вугорскі імпэратар Ёзэф ІІ выдаў «Талеранцыйны патэнт», які дазволіў у пэўных рамках дзеяньне пратэстанцкіх веравызнаньняў. Увайшоўшы ў браму, нібы трапляеш у зачараваны лес — удзірванелыя магілы спавітыя густым плюшчом забыцьця. Малы лапік талерантнасьці, схаваны ў сонным прадмесьці вялікага гораду, прымушае задумацца, як мала талерантнасьці і спагадлівасьці мы бачым у віры штодзённага жыцьця.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

XS
SM
MD
LG