Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка прызначыў новага міністра ЖКХ


Аляксандар Церахаў узначаліць Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі замест свайго папярэдніка Андрэя Шорца, які раней заняў пасаду кіраўніка Менскага гарадзкога выканкаму.

Аляксандар Церахаў раней працаваў на пасадзе першага намесьніка міністра і зарэкамэндаваў сябе на гэтай пасадзе як рэфарматар. У прыватнасьці, Церахаў прапаноўваў стварыць сыстэму адзінага дзяржаўнага замоўцы, які б забясьпечваў паслугі тэхнічнага забесьпячэньня, бягучага рамонту. водазабесьпячэньня, водаадводу, вывазу цьвёрдых бытавых адкідаў і іншае. А функцыі выкананьня капітальных рамонтаў, на думку Церахава, трэба ўскласьці на іншага падрадчыка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG