Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва бабруйскага заводу кажа, што галадоўкі не было


«Ніякай галадоўкі на заводзе не было», — сказаў Аляксандар Аграновіч Свабодзе, адмовіўшыся патлумачыць, чаму ён так лічыць.

Звольненыя з заводу галадоўнікі, у сваю чаргу, заяўляюць, што дырэктар заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў Аляксандар Аграновіч помсьціць ім за сяброўства ў свабодным прафсаюзе, таму і звольніў іх. Актывісты Свабоднага прафсаюзу падзякавалі тым, хто падтрымліваў іх у галадоўцы, і заявілі, што барацьба ня скончаная.

Удзельнікі пяцідзённай галадоўкі пратэсту Мікалай Жыбуль, Аляксандар Грамыка, Алег Шаўчэнка, ды Аляксандар Варанкін распаўсюдзілі заяву, у якой падзякавалі ўсім, хто іх падтрымліваў. Сябры Свабоднага прафсаюзу Беларускага зазначылі, што яны спынілі галадоўку, але працягнуць адстойваць сваё права на працу ўсімі даступнымі спосабамі.

«Ніякай галадоўкі на заводзе не было», — сказаў Аляксандар Аграновіч Свабодзе, адмовіўшыся патлумачыць, чаму ён так лічыць.

Актывістаў звольнілі з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў. Фармальная прычына — непадаўжэньне працоўнага кантракту. Самі ж працаўнікі зьвязваюць сваё звальненьне зь сяброўствам у Свабодным прафсаюзе.

Галадоўку яны распачалі, каб, як зазначана ў іхняй заяве, прыцягнуць увагу грамадзян Беларусі ды ўлады, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі, да беззаконьня, якое творыцца на заводзе, і каб іх аднавілі на працы.

Актывісты заяўляюць, што прыцягнуць увагу грамадзкасьці ім удалося, а вось аднавіцца на працы — не. Паводле галадоўнікаў, у старшыні гарвыканкаму Андрэя Каваленкі быў шанец стаць «справядлівым і адказным кіраўніком», але ён, на іхную думку, прыняў да ведама толькі пазыцыю аднаго боку — адміністрацыі прадпрыемства.

Як заяўляюць галадоўнікі, дырэктар заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў Аляксандар Аграновіч помсьціць ім за сяброўства ў свабодным прафсаюзе, таму і звольніў іх.

На акцыю пратэсту Мікалай Жыбуль, Аляксандар Грамыка, Алег Шаўчэнка ды Аляксандар Варанкін наважыліся пасьля таго, як не дачакаліся адказу ад Аляксандра Лукашэнкі. У лісьце кіраўніка дзяржавы актывісты прасілі разабрацца зь незаконнымі, як яны лічаць, звальненьнямі сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага.

Удзельнікі галадоўкі мелі гутарку са старшынём Бабруйскага гарвыканкаму, але тая скончылася безвынікова. На актывістаў склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні. Міліцыянты кваліфікавалі іхную галадоўку як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Прафсаюзьнікі чакаюць суду і штрафаў.

XS
SM
MD
LG