Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юбілей Аксамітнай рэвалюцыі. Жывая трансьляцыя з Прагі

абноўлена

17 лістапада ў жывым эфіры на нашым сайце і на нашым канале ў Youtube прайшла відэатрансьляцыя са сьвяткаваньня ў Празе 25-й гадавіны «Аксамітнай рэвалюцыі». Глядзіце поўнае відэа.

Валер Каліноўскі і Алена Ціхановіч запрашаюць прайсьціся разам па найважнейшых месцах Аксамітнай рэвалюцыі, якая аднавіла дэмакратыю ў Чэхаславаччыне.

17 лістапада з 16 да 17 гадзін глядзіце ў жывым відэаэфіры на нашым сайце і на нашым канале ў Youtube.

У Чэхіі і Славаччыне 17 лістапада адзначаюць 25-ю гадавіну пачатку «аксамітнай рэвалюцыі», якая паклала канец кіраваньню камуністаў у тагачаснай Чэхаславаччыне.

У цэнтры Прагі, Браціславы і іншых гарадоў дзьвюх краін у панядзелак пройдуць памятныя мерапрыемствы. Палітыкі, грамадзкія дзеячы, грамадзяне ўскладуць кветкі і паставяць сьвечкі ў месцах, дзе разгортваліся асноўныя падзеі рэвалюцыі лістапада 1989.

У рамках цяперашніх сьвяткаваньняў чэскі прэм’ер-міністар Багуслаў Собатка мае намер удзельнічаць у адкрыцьці ў Вашынгтоне, у будынку Кангрэсу, бюста Вацлава Гаўла — аднаго зь лідэраў «аксамітнай рэвалюцыі», былога прэзыдэнта Чэхаславаччыны і Чэхіі, які памёр у сьнежні 2011 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG