Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Камбат Сяменчанка: Ці ў панядзелак-сераду будзе новы «Менск», ці наступ расейцаў


Сямён Сяменчанка

Сямён Сяменчанка

Камандзір украінскага дабраахвотніцкага батальёну «Данбас» Сямён Сяменчанка лічыць, што на сёньняшні дзень ёсьць толькі два варыянты разьвіцьця падзей на ўсходзе Ўкраіны.

«Назіраючы, як нагнятаецца сытуацыя вакол гатоўнасьці расейскіх войскаў да наступу, разумееш, што далей два варыянты: або ў панядзелак-сераду будзе новы Менск (да чаго нас як магчыма рыхтуюць) або наступ. Валодаючы інфармацыяй схіляюся да першага варыянту. Хоць не Нострадамус», — напісаў Сяменчанка ў сваім Фэйсбуке.

У апошнія два тыдні з розных крыніц паступала інфармацыя аб тым, што Расея перакідвае войскі і тэхніку на ўсход Украіны. Пра перамяшчэньне па тэрыторыі, якую кантралююць сэпаратысты, вялікіх канвояў вайсковай тэхнікі без апазнавальных знакаў паведамлялі назіральнікі АБСЭ, прадстаўнікі НАТО і Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Вайсковыя экспэрты канстатуюць наяўнасьць на Данбасе прыкметаў падрыхтоўкі да наступальных дзеяньняў з боку сэпаратыстаў і расейскіх вайскоўцаў. Тым часам сэпаратысты на мінулым тыдні выступілі з ініцыятывай неадкладна зноў сабрацца на перамовы ў Менску з запрашэньнем прадстаўнікоў АБСЭ, Украіны і Расеі. У сваю чаргу дарадца старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны Маркіян Лубкіўскі адзначыў, што сэпаратысты не выконваюць умовы менскіх пагадненьняў, таму праводзіць новыя перамовы ў Менску няма сэнсу.

XS
SM
MD
LG