Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк выпускае памятную манэту у гонар перамогі над маскоўскім войскам


Манэты з выявай гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага выпусьціў Нацыянальны банк Беларусі.

Срэбная памятная манета «Канстанцін Астрожскі» выходзіць у колькасьці 2000 штук наміналам 20 рублёў у сэрыі «Умацаваньне і абарона дзяржавы». Аналягічная медна-нікелевая манэта наміналам 1 рубель будзе выпушчана ў колькасьці 3000 штук.

Канстанцін Астрожскі ўзначальваў армію ВКЛ падчас разгрому маскоўскага войску ў Бітве пад Воршай 8 верасьня 1514 года. Сёлета адзначалася 500-годзьдзе гэтай бітвы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG