Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтам Румыніі будзе правацэнтрыст Клаўс Ёханіс


Яго супернік Віктар Понта застаецца кіраваць урадам краіны да парлямэнцкіх выбараў у 2016 годзе.

Пасьля другога туру прэзыдэнцкіх выбараў, які адбыўся 16 лістапада, апрацаваная прыблізна траціна бюлетэняў. Паводле дадзеных, Клаўс Ёханіс мае 55,79% галасоў, а Віктар Понта — 44,2%.

Прэм’ер-міністар Румыніі Віктар Понта прызнаў сваю паразу на праведзеных 16 лістапада прэзыдэнцкіх выбарах і ўжо павіншаваў свайго апанэнта Клаўса Ёханіса зь перамогай.

Пра гэта піша РБК.

«Я патэлефанаваў Ёханісу і павіншаваў яго», — сказаў прэм’ер. Понта пакуль не зьбіраецца падаваць у адстаўку з пасады кіраўніка ўрада — кіруючы альянс будзе працаваць да парляменцкіх выбараў ў 2016 годзе. «Я абвяргую любыя чуткі, што я падам у адстаўку, пакуль ніводзін з маіх калег не папрасіў мяне зрабіць гэта», — заявіў прэм’ер-міністр.

Першы тур галасаваньня прайшоў 2 лістапада. Паводле яго вынікаў Понта атрымаў 40,3% галасоў выбаршчыкаў, а Ёханіс — 30,4%.

XS
SM
MD
LG