Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя размалявалі сьметнікі ў Магілёве назвамі расейскіх тэлеканалаў (ФОТА)


У магілёўскім мікрараёне «МІР-1» невядомыя на баках для сьмецьця зрабілі надпісы з назвамі расейскіх і беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў. Пра гэтыя палітычныя графіці паведаміў слухач «Свабоды».

«Пасьля падзеяў ва Ўкраіне такая сытуацыйная мэтафара акурат пасуе сытуацыі», — пракамэнтаваў магілёвец.

Жыхары дамоў, якія карыстаюцца бакамі, адмаўляюцца ад камэнтароў. Ня ўсе і зьвяртаюць ўвагу на надпісы. Кажуць, што зьявіліся яны нядаўна — іначай бы іх замалявалі камунальнікі.

Адзін зь мінакоў, убачыўшы, што фатаграфуюць сьметніцу, выказаўся, што надпісы — гэта праява інфармацыйнай вайны, і што беларускія тэлеканалы ня мусяць гэтак зьневажацца. Сваю пазыцыю аргумэнтаваў тым, што яны фінансуюцца зь бюджэту, а ён фармуецца з падаткаў грамадзян Беларусі. «Зьневажаючы беларускія тэлеканалы — зьневажаюцца і жыхары Беларусі», — патлумачыў мужчына пэнсійнага веку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG