Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТАФАКТ: Сусьветныя лідэры зладзілі фотасэсію з каалай


У межах саміту «Групы дваццаці» сусьветныя лідэры зладзілі фотасэсію з каалай. Саміт праходзіў у аўстралійскім горадзе Брысбэйн.

Аматарку эўкаліптаў Джымбэланг (у перакладзе «Сябар») на руках насілі прэзыдэнты Расеі і ЗША Уладзімір Пуцін і Барак Абама. Затым гэтую дзяўчынку, як поп-зорку, прадставілі ў прэс-цэнтры журналістам. Паводле журналістаў, двухгадовы гадаванец з асалодай жаваў эўкаліпт.

Неўзабаве Джымбэланг адправяць у Японію ў якасьці падарунку ў адзін з гадавальнікаў.

Перад сустрэчай з палітыкамі аўстралійскія каалы прайшлі спэцыяльную падрыхтоўку.

ФОТАГАЛЕРЭЯ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG