Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт «вялікай дваццаткі» завяршыўся. Пуцін зьехаў датэрмінова, абгрунтаваўшы гэта неабходнасьцю «крыху паспаць»


Эканамічныя перамовы на саміце праходзілі на фоне значнай міжнароднай крытыкі ў адрас Расеі ў сувязі зь яе роляй у крызісе ва Ўкраіне.

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін датэрмінова пакінуў саміт «Вялікай дваццаткі» ў Брысбэйне (Аўстралія). На прэс-канферэнцыі перад адлётам ён заявіў, што саміт праходзіў у «добразычлівай і дзелавой» атмасфэры. Пуцін зладзіў выніковую прэс-канфэрэнцыю ў той час, калі астатнія ўдзельнікі саміту G20 сабраліся за працоўным сьняданкам.

Як паведамляе Бі-Бі-Сі, Пуцін патлумачыў сваё рашэньне пакінуць Брысбэйн да апублікаваньня выніковага камюніке загружанасьцю свайго працоўнага графіку на нядзелю і неабходнасьцю «крыху паспаць». Яшчэ напярэдадні прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі абвяргаў інфармацыю, якая зьявілася, аб тым, што Пуцін можа датэрмінова пакінуць саміт.

Пуцін падчас саміту

Пуцін падчас саміту

Былыя партнэры Расеі па «вялікай васьмёрцы», адкуль Масква была выключана ў сувязі зь яе роляй ва ўкраінскім крызісе, востра раскрытыкавалі Пуціна. Лідэры Аўстраліі, ЗША і Японіі зноў заклікалі Расею «спыніць дэстабілізаваць усходнюю Ўкраіну». Яны выказалі нязгоду з расейскай анэксіяй Крыму і заявілі пра неабходнасьць прыцягнуць да суду тых, хто нясе адказнасьць за катастрофу малайзійскага рэйсу MH17 і гібель каля трохсот чалавек, якія знаходзіліся на борце «Боінга-777».

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустрэўся сёньня зь лідэрамі краін ЭЗ і абмеркаваў пэрспэктывы сумеснага процідзеяньня палітыцы Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны. Гэта абмеркаваньне адбылося ўжо пасьля таго, як расейскі лідэр пакінуў Аўстралію.

Удзельнікі саміту дамовіліся стварыць 100 мільёнаў працоўных месцаў для жанчынаў

Удзельнікі саміту заявілі аб намеры зрабіць сумесныя захады для павелічэньня аб’ёму сусьветнай эканомікі. Гаворка ідзе ў першую чаргу аб інвэстыцыях у інфраструктурныя праекты і гандаль. Плян дзеяньняў быў абвешчаны сёння старшынёй саміту, прэм’ер-міністрам Аўстраліі Тоні Эбатам, які прадставіў заключнае камюніке.

У ліку прапанаваных захадаў, у прыватнасьці, стварэньне 100 мільёнаў працоўных месцаў для жанчын і скарачэньне разрыву паміж занятасьцю мужчын і жанчын.

Эканамічныя перамовы на саміце праходзілі на фоне значнай міжнароднай крытыкі ў адрас Расеі ў сувязі зь яе роляй у крызісе ва Ўкраіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG