Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Бандарэнка пра галадоўку: «Сытуацыя кантралюецца»


Андрэй Бандарэнка падчас суду ў ліпені
Андрэй Бандарэнка падчас суду ў ліпені

Напачатку тыдня стала вядома, што вязень бабруйскай калёніі, праваабаронца Андрэй Бандарэнка адмаўляўся ад ежы на знак пратэсту супроць абыходжаньня зь ім у калёніі як зь вязьнем зь нізкім статусам. Ці працягвае Андрэй Бандарэнка галадаваць? Бацька праваабаронцы Валер Бандарэнка атрымаў ад сына ліст, які працытаваў карэспандэнту Свабоды. Ці закончыў сын галадоўку, бацька зь ліста не зразумеў:

«Напісаў адзінае, што „сытуацыя кантралюецца“. Таму мяркую, што не зусім усё дрэнна, калі б гэтак было, то напісаў бы гэтак. Дакладна пра галадоўку нічога не напісаў. Мінулы раз, калі ён там сядзеў, то апавядаў, што вязьням забаранялі зь ім кантактаваць. А як зараз — ня ведаю».

Днямі Валер Бандарэнка наведваў бабруйскую калёнію і размаўляў зь яе начальнікам. Бацька праваабаронцы расказаўз міліцыянту пра праблему сына — што той мусіў адмовіцца ад харчаваньня ў сталоўцы калёніі на знак пратэсту супроць правакацый. Начальнік калёніі, паводле Валера Бандарэнкі, запэўніў, што ў калёніі няма былых савецкіх традыцый што да падзелу вязьняў паводле розных статусаў.

Былы дырэктар праваабарончай установы «Плятформа», былы палітвязень Андрэй Бандарэнка накіраваны для адбыцьця пакараньня ў бабруйскую калёнію, дзе ўжо адбываў незаконнае пакараньне ў 2009-2010 гадах і якую шмат разоў крытыкаваў. У жніўні Бандарэнку асудзілі на 3 гады зьняволеньня за злоснае хуліганства. Сам ён не прызнаў сябе вінаватым і казаў пра правакацыю, але пры гэтым выбачаўся перад пацярпелымі. Меркаваньні праваабаронцаў адносна справы Бандарэнкі падзяліліся. Адны лічыць, што зь ім расправіліся за праваабарончую дзейнасьць. Іншыя — што Бандарэнка сапраўды вінаваты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG