Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнага рэдактара радыё «Эхо Москвы» могуць звольніць


Аляксей Венядзіктаў
Аляксей Венядзіктаў

Кіраўнік кіраваньня «Газпрам-Мэдыя», старшыня Рады дырэктараў «Эхо Москвы» Міхаіл Лесін вынес на завочнае галасаваньне пытаньне аб галоўным рэдактары радыёстанцыі Аляксею Венядзіктаве.

Як гаворыцца ў паведамленьні, накіраваным Венядзіктаву і разьмешчаным у пятніцу на сайце «Эхо Москвы», будуць таксама разгледжаныя пытаньні аб рэдакцыi радыёстанцыі і яе фармаце. Галасаваньне адбудзецца 21 лістапада.

У інтэрвію газэце «Ведамасьці» Лесін сказаў, што пытаньні парадку дня зьвязаныя з канфліктам вакол звальненьня вядучага «Эхо Москвы» Аляксандра Плюшчава і што галоўны рэдактар «ня чуе акцыянэра і рады дырэктараў». Пры гэтым Лесін не ўдакладніў, ці будзе абмяркоўвацца звальненьне Венядзіктава і поўная зьмена фармату радыёстанцыі.

Аляксандар Плюшчаў быў звольнены тыдзень таму гендырэктарам радыёстанцыі Кацярынай Паўлавай. Як пішуць «Ведамасьці», кіраўніцтва «Газпрам-Мэдыя» палічыла амаральным паведамленьне вядучага ў твітэры пра сына кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргея Іванова: «Ці лічыце вы гібель сына Іванова, які некалі зьбіў бабулю і засудзіў яе зяця, доказам існаваньня Бога / вышэйшай справядлівасьці? »

Твіт быў апублікаваны 5 лістапада і хутка выдалены. Плюшчаў за яго папрасіў прабачэньня. Тым ня менш кіраўніцтва «Газпрам-Мэдыя» палічыла, што вядучы злоўжыў правамі журналіста, і прыняло рашэньне звольніць яго. З гэтым катэгарычна не пагадзіўся Венядзіктаў, які нагадаў, што паводле статуту кампаніі прадстаўляць супрацоўнікаў да звальненьня можа толькі ён.

6 лістапада ў інтэрвію РБК Лесін ня выключыў магчымай адстаўкі Венядзіктава.

Пасьля некалькіх сустрэч Лесін і Венядзіктаў так і не прыйшлі да агульнага рашэньня.

«Газпрам-Мэдыя» валодае 66 адсоткамі акцыяў «Эхо Москвы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG