Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 лістапада: прэзэнтацыя кнігі Вацлава Гаўла па-беларуску ў Празе


Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Прага — у Беларускай клюбоўні ў Празе ( 5. května 1043/32, Praha 4 — Nusle) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі выбраных эсэ Вацлава Гаўла «Жыцьцё ў праўдзе», якая нядаўна пабачыла сьвет у выдавецтве «Логвінаў», а таксама ўсёй сэрыі «Чэская калекцыя», у якой выйшла ўжо 9 кніг. Пра тое, як узьнікла і як разьвіваецца «Чэская калекцыя», як вялася праца над беларускімі перакладамі твораў Гаўла, Доўскавай, Вівэга, Бонды, Андранікавай і іншых аўтараў, раскажуць стваральнік і кіраўнік сэрыі Сяргей Сматрычэнка, перакладчыкі Вераніка Бяльковіч, Макс Шчур. Ахвотныя могуць замовіць да вечарыны паасобныя кнігі з «Чэскай калекцыі», якія будуць прывезеныя непасрэдна з выдавецкага складу ў Менску. Пачатак а 15-й.

Брысбэн (Аўстралія) — саміт G20 з удзелам лідэраў вядучых краінаў сьвету.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1925 — выйшла першая перадача Першага нацыянальнага каналу беларускага радыё.

1932 — у Менску адкрылася Беларуская кансэрваторыя.

1962 — створаны Саюз кінэматаграфістаў Беларусі.

1983 — Турэцкая рэспубліка Паўночнага Кіпру абвясьціла незалежнасьць. Гэтае дзяржаўнае ўтварэньне прызнала толькі Турцыя.

1988 — Палестынская нацыянальная рада абвясьціла незалежную Дзяржаву Палестыны са сталіцай у Ерусаліме.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛІСЯ:

1938 — Віктар Цітоў, беларускі этноляг і гісторык культуры.

1947 — Анатоль Ярмоленка, беларускі сьпявак, мастацкі кіраўнік гурту «Сябры».

1951 — Віктар Скарабагатаў, беларускі опэрны сьпявак і пэдагог.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ ПАМЕРЛІ:

1630 — Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і астроляг.

1916 — Генрык Сянкевіч, польскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

«Каханьне — гэта імгла, якая ўзьнікае ў галаве. Калі гэтая імгла ападае долу — на сэрца — у жыцьці наступае пагодлівае надвор’е; калі яна застаецца ў галаве — падае дождж сьлёз». «Сьвет стаіць на ашуканстве, а жыцьцё зьяўляецца ілюзіяй. Душа — таксама ілюзія. Трэба аднак мець настолькі розуму, каб адрозьніваць прыемныя ілюзіі ад прыкрых».

Генрык Сянкевіч.

1976 — Жан Габэн, францускі актор тэатра і кіно.

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

15 лістапада 1930 у «Праўдзе» выходзіць артыкул «Калі вораг не здаецца — яго зьнішчаюць»

XS
SM
MD
LG