Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Венедыктава могуць звольніць з «Эха Москвы»


Аляксей Венедыктаў.

Аляксей Венедыктаў.

Кіраўнік праўленьня «Газпрам-Мэдыя», старшыня Рады дырэктараў радыёстанцыі «Эхо Москвы» Міхаіл Лесін вынес на завочнае галасаваньне пытаньне аб галоўным рэдактары Аляксеі Венедыктаве.

Як гаворыцца ў паведамленьні, накіраваным Венедыктаву і разьмешчаным у пятніцу на сайце радыёстанцыі, будуць таксама разгледжаныя пытаньні наконт рэдакцыi радыёстанцыі і яе фармату.

Галасаваньне адбудзецца 21 лістапада.

У інтэрвію газэце «Ведомости» Лесін сказаў, што пытаньні парадку дня зьвязаныя з канфліктам вакол звальненьня вядучага «Эхо Москвы» Аляксандра Плюшчава, што галоўны рэдактар «не чуе акцыянэра і рады дырэктараў». Пры гэтым Лесін не ўдакладніў, ці будзе абмяркоўвацца звальненьне Венедыктава і поўная зьмена фармату радыёстанцыі.

Аляксандр Плюшчаў быў звольнены тыдзень таму гендырэктарам радыёстанцыі Кацярынай Паўлавай. Кіраўніцтва «Газпром-мэдыя» палічыла амаральным паведамленьне вядучага ў Twitter пра сына кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргея Іванова: «Ці лічыце вы гібель сына Іванова, які некалі які зьбіў бабулю і засудзілі яе зяця, доказам існаваньня Бога / вышэйшай справядлівасьці?» Твіт быў апублікаваны 5 лістапада і хутка выдалены. Плюшчаў за яго папрасіў прабачэньня.

Тым не менш кіраўніцтва «Газпром-мэдыя» палічыла, што вядучы злоўжыў правамі журналіста, і прыняло рашэньне звольніць яго. З гэтым катэгарычна не пагадзіўся Венедыктаў, які нагадаў, што паводле статуту кампаніі прадстаўляць супрацоўнікаў да звальненьня можа толькі ён.

6 лістапада ў інтэрвію РБК Лесін ня выключыў магчымай адстаўкі Венедыктава. Пасьля некалькіх сустрэч Лесін і Венедыктаў так і не прыйшлі да агульнага рашэньня.

«Газпром-Мэдыя» валодае 66 адсоткамі акцый «Эхо Москвы».

XS
SM
MD
LG