Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка заявіў, што Ўкраіну ёсьць каму бараніць


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка на нарадзе з прадстаўнікамі сілавых структур заявіў, што падстаў для панікі няма.

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар прэзыдэнта Ўкраіны Святаслаў Цаголка:

«Прэзыдэнт сабраў сілавікоў: „Сілы і сродкі, каб абараніць дзяржаву, у нас ёсьць. Ніякіх падстаў, каб паддавацца паніцы, няма“. Казаў спакойна і ўпэўнена», — зазначыў Цаголка.

Паводле яго слоў, сілавікі паведамілі пра крокі, якія прымаюцца для абароны Ўкраіны.

Сёньня намесьнік кіраўніка спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ ва Ўкраіне Аляксандр Гуг заявіў, што прадстаўнікі місіі зафіксавалі на тэрыторыі, якую кантралююць баевікі групоўкі «ДНР», тры калёны ваеннай тэхнікі без апазнавальных знакаў.

12 лістапада галоўнакамандуючы сіламі НАТО ў Эўропе генэрал Філіп Брыдлаў заявіў, што за апошнія дні Паўночнаатлянтычны альянс назіраў ўваходжаньне калён з расейскім узбраеньнем на тэрыторыю ўсходняй Украіны. Украінскія сілавікі таксама паведамлялі аб пастаянным перамяшчэньні расейскай ваеннай тэхнікі ў кантраляваных баявікамі рэгіёнах Данбасу і канцэнтрацыю расейскіх войскаў на мяжы з Украінай.

XS
SM
MD
LG