Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Герогліф турмы

  • Аляксандар Лукашук

Сёстры-пісьменьніцы Эн, Эмілі і Шарлота Бронтэ. Партрэт Брануэла Бронтэ (1834).

Сёстры-пісьменьніцы Эн, Эмілі і Шарлота Бронтэ. Партрэт Брануэла Бронтэ (1834).

Краты — герогліф свабоды наадварот.

Пісьменьнік за кратамі — штогадовая акцыя ў гонар тых, каго ўлады трымаюць у турме за тое, што яны напісалі. Міжнародны Пэн-клюб праводзіць такія акцыі салідарнасьці ад 1981 году.

Праз чвэрць стагодзьдзя пасьля падзеньня Бэрлінскай сьцяны колькасьць пісьменьнікаў, якія трапляюць за краты ў Эўропе, зьменшылася драматычна, у дзясяткі разоў. Сёньня найбольш пісьменьнікаў у турмах Азіі і Афрыкі.

Але ў Беларусі за кратамі ствараецца цэлая літаратура, дзесяткі аўтараў намінуюцца на прэмію імя Францішка Аляхновіча.

Ляўрэат узнагароды ПЭНу «Пісьменьнік адвагі», аўтар турэмных успамінаў журналістка Ірына Халіп сёлета ў гэты дзень выступае ў Ірляндыі. Яна прачытала герогліф турмы наадварот.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

XS
SM
MD
LG