Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі разьмесьцяць выведную брыгаду на мяжы зь Беларусьсю


«Мы не акопваемся ні ад кога. Мы проста клапоцімся пра ўласную бясьпеку», — заявіў міністар абароны Польшчы Томаш Сямоняк, наведваючы вайсковыя базы ў Беластоку і Сувалках 13 лістапада.

Паводле міністра, польскія ўзброеныя сілы зробяць акцэнт на выведныя войскі, а каля мяжы зь Беларусьсю паўстане новая выведная брыгада.

У Беластоку ўжо пяць гадоў месьціцца 18-ы выведны полк, які наведваў міністар. «Роля гэтых гарнізонаў, разьмешчаных на ўсходзе Польшчы, вырасце... Я хацеў бы, каб камандаваньне брыгадай была разьмешчана якраз у Беластоку», — цытуе міністра Сямоняка польскае агенцтва PAP.

Міністар нагадаў, што вядзецца праца па ўмацаваньні бясьпекі Польшчы, і ягоныя паездкі па ўсходзе краіны зьяўляюцца яе неабходным элемэнтам. Асноўныя пункты пляну маюць быць прадстаўленыя ў канцы лістапада, — дадаў ён.

Міністар сказаў, што фармаваньне брыгады ў Беластоку азначае дадатковае абсталяваньне і інвэстыцыі. «Пляны стварэньня брыгады выведкі тычацца найбліжэйшых гадоў. Гэта ня тое, што адбываецца на працягу тыдня ці двух», — сказаў Томаш Сямоняк, назваўшы магчымай датай стварэньня новай брыгады 2017 год.

Польскі міністар таксама заявіў, што досьвед вайсковага канфлікту ва Ўкраіне паказвае, што традыцыйнае войска па-ранейшаму неабходнае. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што ўмацаваньне гарнізонаў на ўсходзе Польшчы не азначае ўмацаваньня супраць каго-колечы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG