Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горад, памяць


Прага на карціне чэскага мастака Бэдржыха Гаўранка (1853)
Прага на карціне чэскага мастака Бэдржыха Гаўранка (1853)

Калі я прыехала ў Прагу і з ныючай ад ночы ў аўтобусе сьпінай ішла ў бок Старамескай плошчы, я зноў адчула тое, што запомнілася пасьля папярэдніх паездак: я дома, мне добра, камфортна, ня чужа. Я памятаю разьмяшчэньне вуліц, памятаю, як прайсьці, праехаць у кожны ўлюбёны куток, памятаю, як усьміхаюцца людзі і памятаю, як сама ўсьміхалася — і вось ужо першая ўсьмешка ад нейкага мінака, і вось ужо — мая зваротная. Усё як заўсёды. Кантакт з горадам. Кантакт зь людзьмі. Мне падабаецца тут шпацыраваць адной. Шпацыраваць гадзінамі і бяз мэты. Сядаць у вагон мэтро і выходзіць на выпадковай станцыі, зноў гуляць.

(Марыя Вайтовіч, Менск)

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG