Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка дазволіў будаваць «Кемпінскі» яшчэ год


Указам № 517 ад 12 лістапада будаўніцтва комплекса на праспэкце Незалежнасьці працягнута да 31 сьнежня 2015 году.

Сваім указам Лукашэнка ўносіў зьмены ў папярэдні ўказ ад 11 траўня 2010 году, які прадстаўляў забудоўшчыку надзвычайныя ільготы пры пабудове шматфункцыянальнага комплекса, а таксама сьцвярджаў, што апэратарам гатэля будзе група «Кемпінскі».

Будаўніцтва комплекса меркавалася скончыць спачатку 31 сьнежня 2013, пасьля да 1 траўня 2014. Цяпер забудоўшчыку далі яшчэ год.

У жніўні 2014 гатэльная група «Кемпінскі» паведаміла Радыё Свабода, што ня мае заключаных кантрактаў на нерухомасьць у Беларусі.

Адным з заснавальнікаў кампаніі-замоўцы будаўніцтва (разам з расейскім «Сіці Эстэйт») — «Эліт Эстэйт» (Elite Estate JLCC company) зьяўляецца «Трайпл» — група кампаніяў блізкага да беларускага прэзыдэнта алігарха Юрыя Чыжа

Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплекса ў гістарычным цэнтры Менску выклікала вострую грамадзкую дыскусію. Пры пабудове быў зьнішчаны будынак першай менскай электрастанцыі, які меў статус гістарычнай каштоўнасьці.

XS
SM
MD
LG