Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладальнікам iPhone і iPad пагражаюць «маскаваныя атакі»


Урад ЗША 13 лістапада папярэдзіў карыстальнікаў мабільных прыладаў iPhone і iPad пра тое, што хакеры спрабуюць скарыстаць нядаўна выяўленую праблему ў апэрацыйнай сыстэме iOS.

Паведамляецца, што хакеры выкарыстоўваюць новы спосаб здабычы інфармацыі — гэтак званую «маскаваную атаку». Кампанія, якая займаецца пытаньнямі інфармацыйнай бясьпекі, FireEye Inc, патлумачыла сытуацыю з «маскаванымі атакамі» на гэтым тыдні, папярэдзіўшы, што магчымыя новыя дзеяньні з боку хакераў.

У папярэджаньні ўраду ЗША гаворыцца, што хакеры могуць скрасьці асабістую інфармацыю з прыладаў, якія карыстаюцца апэрацыйнай сыстэмай iOS, а таксама могуць сачыць за апэрацыямі карыстальнікаў на гэтых прыладах.

Экспэрты кажуць, што карыстальнікі iPad ці iPhone могуць запабегчы хакерскіх нападаў, калі яны ставяць толькі аплікацыі, аўтарызаваныя вытворцам гэтых прыладаў, Apple, альбо ўласнымі арганізацыямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG