Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы грузінскі міністар, бізнэсовец Каха Бендукідзэ памёр у Лёндане


Каха Бендукідзэ выступае ў Свабодным унівэрсытэце Тбілісі ў траўні 2012 году

Каха Бендукідзэ выступае ў Свабодным унівэрсытэце Тбілісі ў траўні 2012 году

У Лёндане 13 лістапада памёр прадпрымальнік, былы міністр эканомікі Грузіі Каха Бендукідзэ. Пра гэта паведаміла агенцтва «Навіны-Грузія».

Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай смерці стала сардэчная недастатковасць. Як паведаміла грузінскае Першае радыё, нядаўна прадпрымальнік наведаў Швейцарыю для лячэння хваробы сэрца.

Каха Бендукідзэ меў 58 гадоў.

Бендукідзэ ў 1990-я гады займаўся бізнэсам у Расеі. Ён заснаваў холдынг «Аб'яднаныя машынабудаўнічыя заводы» (АМЗ). Да 2004 году ён быў віцэ-прэзыдэнтам Расейскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, аднак пасля «рэвалюцыі ружаў» у Грузіі зьехаў у Тбілісі, а праз год прадаў свае акцыі ў холдынгу АМЗ.

Ва ўрадзе Грузіі Бендукідзэ ўзначаліў Міністэрства эканомікі, а затым атрымаў пасаду міністра па каардынацыі эканамічных рэформаў. Асновай яго канцэпцыі сталі інвэстыцыі праз прыватызацыю і аблягчэнне ўмоў для вядзення сярэдняга і малога бізнэсу.

XS
SM
MD
LG