Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне знаходзіцца каля 4 тысяч расейскіх салдат,— праваабаронца


Валянціна Мельнікава.

Валянціна Мельнікава.

Так ацэньвае аб’ёмы расейскай «дапамогі» сэпаратыстам у Данбасе адказны сакратар Саюза камітэтаў салдацкіх маці Расеі Валянціна Мельнікава.

У інтэрвію расейскай «Новой газете» Валянціна Мельнікава заявіла:

«Я лічу, што цяпер ва Ўкраіне каля 4 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Нелегальна, незаконна. Але вайскоўцы ж ня ведаюць, што незаконна. А сваякі наогул нічога ня ведаюць».

Паводле Мельнікавай, сваякі салдат пачалі турбавацца аб іх зьнікненьні толькі калі «першых загінуўшых у пачатку жніўня павезьлі»:

«Перад тым, як вайсковаслужбоўцаў адпраўлялі ва Ўкраіну, яны сваякам сказалі: «Мы там у палях, электрычнасьці няма, мабільны тэлефон зарадзіць нельга, я тэлефанаваць ня буду, ня бойся». Пачалі турбавацца, калі першых загінуўшых у пачатку жніўня павезьлі, а ад іх хлопцаў не было званкоў. Вось тады мне дзевяць сем’яў патэлефанавалі: там загінуўшыя, і мы думаем, што сын там, муж там. Як даведацца? Мы іх усіх дзевяцярых знайшлі. Зь іх трое сказалі, што «нас вярнулі з Украіны», — кажа праваабаронца.

Таксама яна заявіла, што ня ведае, колькі рэальна загінула расейскіх салдат у неабвешчанай вайне з Украінай:

«Інфармацыі няма ніякай ні ў кога, акрамя, можа быць, Мінабароны, і то я сумняваюся, што ў іх дакладныя лічбы», — лічыць Мельнікава.

Паводле яе зьвестак, «вялікія страты» ў расейскай арміі былі ў пачатку і канцы жніўня.

XS
SM
MD
LG