Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Радзе Эўропы асуджаюць выкананьне сьмяротнага прысуду ў Беларусі


«Камітэт міністраў глыбока шкадуе аб нядаўнім пакараньні сьмерцю Аляксандра Грунова, якое стала яшчэ адным знакам таго, што Беларусь працівіцца заклікам да адмены сьмяротнага пакараньня», — адзначаецца ў дакумэнце.

Камітэт таксама заклікаў улады Беларусі вынесьці на шырокае грамадзкае абмеркаваньне праблемы, зьвязаныя са сьмяротным пакараньнем, у тым ліку «незваротнасьць любой судовай памылкі» і недастатковую эфэктыўнасьць сьмяротнага пакараньня ў барацьбе са злачыннасьцю:

«Камітэт міністраў зноў адзначае, што такая нялюдзкая практыка і зьнявага чалавечай годнасьці яшчэ больш аддаляе Беларусь ад каштоўнасьцяў Рады Эўропы, і настойліва заклікае ўлады краіны ўвесьці мараторый на прымяненьне сьмяротнай кары ў якасьці першага кроку да яе поўнай адмены».

Аляксандар Груноў з Гомеля быў прызнаны вінаватым у забойстве дзяўчыны з асаблівай жорсткасьцю: ён нанёс сваёй ахвяры больш за 100 удараў нажом. На пачатку лістапада яго пакаралі сьмерцю.

Гэта трэцяе ў гэтым годзе выкананьне сьмяротнага прысуду ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG