Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыць, не зважаючы?


Вільгельм Ільстэд. "Дзяўчына каля акна"

Вільгельм Ільстэд. "Дзяўчына каля акна"

Я часам думаю пра тое, што мы вырашылі жыць, не зважаючы на дзяржаву і ўрад, быццам іх няма, проста белая пляма, і мы можам існаваць у невялікім культурным гета са сваімі гуманістычнымі каштоўнасьцямі і мець на нешта ўплыў. І думаць, што гэта нашае малое гета нясе адказнасьць за ўсё і ладзіць «срачы», і вінаваціць адзін аднаго ў неэфэктыўнасьці. Але насамрэч дзяржава існуе. Ёсьць вялікая машына, якая ўжо даўно вязе нас усіх чорт ведае куды, і яна дыктуе правілы ва ўсіх сфэрах. І яна таксама мусіць несьці адказнасьць. Не трэба пра гэта забывацца і рабіць выгляд, што мы можам усё.

(Юля Цімафеева, Менск)

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG