Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Меркаваньне Лукашэнкі пра пагрозу для Гарадзенскай вобласьці з боку «асобных дзяржаў» — яго асабістыя фобіі, — Пачобут


Аляксандар Лукашэнка лічыць недастатковай працу па супрацьдзеяньні карупцыі ў Беларусі і выказвае асаблівую заклапочанасьць сытуацыяй у Гарадзенскай вобласьці.

Пра гэта ён заявіў сёньня, прымаючы з дакладам старшыню Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Валерыя Вакульчыка, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта.

«Так, ёсьць некаторыя матэрыялы, вельмі сур’ёзныя. Па многіх вашых матэрыялах мы спынілі дзейнасьць асобных спрытнякоў як у сфэры бізнэсу, так і ў дзяржаўных органах улады. Але, аналізуючы гэты працэс, лічу, што гэтая праца недастатковая», — сказаў прэзыдэнт.

Лукашэнка арыентаваў тэрытарыяльныя органы КДБ на аналіз сацыяльна-палітычнай, эканамічнай абстаноўкі ў рэгіёнах.

Лукашэнка таксама папрасіў даць інфармацыю пра сытуацыю ў Гарадзенскай вобласьці.

«Мяне яна ня проста насьцярожвае, а я памятаю, што было раней. Там жа быў адзіны выпадак у краіне, калі застрэлілі губэрнатара. І ясна, якія гэта былі праявы. Дый ведаю, што памкненьні на Гарадзенскую вобласьць у асобных дзяржаў занадта празьмерныя», — адзначыў прэзыдэнт.

Карэспандэнт «Gazety Wyborczej» Андрэй Пачобут у інтэрвію Радыё Свабоды заявіў, што лічыць заяву Лукашэнкі аб памкненьнях «асобных дзяржаў» на Гродзенскую вобласьць праявай асабістых фобій кіраўніка дзяржавы.

Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут

«Аляксандр Лукашэнка столькі разоў супрацьлеглыя рэчы казаў, што мне вельмі цяжка сказаць, каго ён мае на ўвазе. Як мы ведаем, ворагі і сябры ў Аляксандра Лукашэнкі часам мяняюцца месцамі. Раней Аляксандра Рыгоравіч казаў, што тут ён бачыць нейкія памкненьні з боку Польшчы аб тым, каб мяжа была дзесьці пад Менскам. Але ўсё гэта я трактую як нейкія яго асабістыя фобіі, якія ва ўмовах беларускай аўтарытарнай сістэмы уплываюць на палітыку, якую ён праводзіць. Сьмешна казаць пра нейкую рэальную пагрозу з боку Польшчы», — адзначае Пачобут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG