Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз 10 дзён у Менску можа адбыцца сустрэча кантактнай групы па Ўкраіне


Спэцпрадстаўнік кіраўніка самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Дзяніс Пушылін заяўляе, што чарговае пасяджэньне кантактнай групы па Ўкраіне можа прайсьці ў Менску праз 10 дзён.

«Чарговае пасяджэньне кантактнай групы ў Менску можа прайсьці арыенціровачна праз 10 дзён», — заявіў Інтэрфаксу Пушылін.

«Пакуль у якасьці асноўнай пляцоўкі разглядаецца Менск, у гэтым сэнсе мы нічога не мяняем. Дакладную дату пакуль назваць нельга, але дзесьці праз 10 дзён», — дадаў Пушылін.

Прэс-сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык паведаміў Радыё Свабода, што як толькі ў МЗС будзе дакладная інфармацыя пра правядзеньне сустрэчы, яна неадкладна зьявіцца на сайце міністэрства. На момант апублікаваньня інфармацыі сайт МЗС РБ пра сустрэчу трохбаковай кантактнай групы ў Менску паведамленьняў не разьмяшчаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG