Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У міліцыю пачалі выклікаць удзельнікаў акцыі ўшанаваньня паўстанцаў Каліноўскага


Акцыя ў Сьвіслачы
Акцыя ў Сьвіслачы

Праз тэлефон ён паведаміў, што выклік зьвязаны зь іх удзелам у несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася напрыканцы кастрычніка ў Сьвіслачы.

Аляксандра Васілевіч сёньня ў Менску. Яна патлумачыла ўчастковаму, што можа зьявіцца толькі ў суботу. Паводле яе, участковы паведаміў, што ён яшчэ шукае яе аднапартыйца Віктара Бабкіна, які быў разам зь ёю ў той дзень у Сьвіслачы.

Васілевіч: «Я пагадзілася прыйсьці ў суботу ў пастарунак бяз позвы. Але мяне вельмі зьдзіўляе гэты выклік, бо ў Сьвіслачы мы прысутнічалі на пахаваньні мясцовага актывіста Віктар Дзясяціка, а потым наведалі мясьціны, зьвязаныя з паўстанцамі 1863 году, усклалі кветкі і ўшанавалі іх памяць...»

У самой Сьвіслачы мясцовы актывіст Юры Глебік ужо атрымаў позву ў суд. Яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі і выкарыстаньні незарэгістраванай сымболікі. Суд прызначаны на 18 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG