Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Amnesty International: уратуйма Эдуарда Лыкава


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясьціла тэрміновую акцыю з мэтай уратаваць жыцьцё асуджанаму на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі Эдуарду Лыкаву.

У адмысловай заяве Amnesty International гаворыцца, што у цяперашні момант Эдуард Лыкаў утрымліваецца ў камэры сьмяротнікаў і чакае расстрэлу.

Лыкаў 26 лістапада 2011 году Менскім абласным судом быў прызнаны вінаватым у пяці забойствах, зробленых у 2002, 2004 і 2011 гадах. Яго затрымалі ў верасьні 2011 году пасьля пятага забойства ў вёсцы Ждановічы непадалёк ад Менску. Паводле афіцыйных крыніцаў, ён быў бяздомным і на той момант ужо адседзеў некалькі тэрмінаў за крадзеж, хуліганства і нявыплату алімэнтаў.

Пасьля нядаўняга паведамленьня аб расстрэле Аляксандра Грунова ў пачатку лістапада, мясцовыя актывісты паведамілі Amnesty International, што, на іх думку, Эдуард Лыкаў можа быць хутка расстраляны, бо такія прысуды часта выконваюцца ў хуткай пасьлядоўнасьці і без папярэдняга паведамленьня.

Пасьля перапынку працягласьцю 24 месяцы, калі сьмяротныя пакараньні не выконваліся, у Беларусі былі расстраляны тры зьняволеныя. Апрача Грунова былі пакараныя сьмерцю Рыгор Юзапчук і Павал Сялюн.

Amnesty International заклікае ўсіх неабыякавых пісаць на беларускай, расейскай або сваёй роднай мове лісты з заклікам да ўладаў:

1. Неадкладна замяніць сьмяротны прысуд Эдуарда Лыкаву пазбаўленьнем волі на пэўны тэрмін.

2. Неадкладна ўвесьці афіцыйны мараторый на выкананьне ўсіх сьмяротных прысудаў з мэтай адмены сьмяротнага пакараньня ў Беларусі

3. Зрабіць усю бягучую інфармацыю аб выкананьні сьмяротнага пакараньня ў Беларусі публічна даступнай і каб сем’і і адвакаты атрымлівалі поўны доступ да зьняволеных і інфармацыю аб іх справах.

Amnesty International заклікае да 23 сьнежня 2014 году накіроўваць звароты на адрас прэзыдэнта і генэральнага пракурора Беларусі.

Прэзыдэнт
Аляксандр Лукашэнка
вул. Карла Маркса 38
220016 Менск, Беларусь
Факс: +375 17226 06 10
+375 17 222 38 72
E-mail: contact@president.gov.by

Генэральны пракурор
Аляксандaр Kaнюк
Вул. Інтэрнацыянальная, 22
220050 Мінск, Беларусь
факс: +375 17 226 42 52
Email: info@prokuratura.gov.by

XS
SM
MD
LG