Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Прэзыдэнцкія выбары, верагодна, адбудуцца 15 лістапада 2015 году


Такую дату старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына агучыла сёньня ў Менску. Ярмошына выказала спадзеў, што выбары будуць прызнаныя міжнароднай супольнасьцю, — паведамляе БелаПАН.

Лідзія Ярмошына нагадала, што кандыдатам на прэзыдэнта можа стаць грамадзянін Беларусі, старэйшы за 35 гадоў, які нарадзіўся ў Беларусі і пражывае тут апошнія 10 гадоў. Апроч таго, кандыдату ў прэзыдэнты трэба сабраць ня менш за 100 тысяч подпісаў грамадзянаў.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, прэзыдэнцкія выбары абыдуцца краіне ў 100 мільярдаў беларускіх рублёў.

XS
SM
MD
LG