Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускі паэт раіць Расеі падняцца з калень Пуціна


Паэт ДаСьлёз пацьвяліўся з заклікаў, каб Расея ўставала з калень. Гэты вершы можна прачытаць у альбоме з малюнкамі праекту (НЕ:) вясёлыя карцінкі, які выйшаў у сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе».

З нагоды выхаду альбому (НЕ:) вясёлыя карцінкі Свабода абвяшчае конкурс сатырычных малюнкаў і вершаў сярод нашых слухачоў і чытачоў. Пакажыце камічнасьць, парадаксальнасьць і дзівоцтва беларускай штодзённасьці. Кожны ўдзельнік конкурсу атрымае альбом поштай ці з рук у рукі.

Дасылайце вашыя вершы і малюнкі на электронную скрынку radiosvaboda@gmail. com.

З калень


Рабочыя і сяляне
клянуцца ўночы і ўдзень:
«Расея з калень устане!
Расея ўстане з калень!»

Фанат, што ў бары заўзее,
хоць зборная — рэдкая дрэнь,
упэўнены, што Расея
павінная ўстаць з калень!

Тунгус, калмык і славяне,
курцы, наркоты і п’янь
хвалююцца, што ня ўстане:
«Каму, блін, кажуць, устань!»

Матрошка й мядзьведзь у цырку,
какошнік і каравай!
Прадай апошнюю нырку,
але з калень уставай!

Устань, як рубам пытаньне!
Устань, як кол у штанах!
Яна, безумоўна, устане,
і ворагі пойдуць нах.

Устане зь дзяржаўным гімнам,
бы ўзімку Волга-рака...
Устане з калень усім нам
вядомага мужыка.

У соплях, памадзе і енках,
зь пякоткай, з крыкам «банзай»...
Сядзець на такіх каленках —
агідна! Скорей слезай!

Каб атрымаць альбом, прыходзьце на прэзэнтацыю альбому з удзелам паэта Андрэя Хадановіча. Уваход вольны.

13 лістапада, Менск. Бар «ДК», вул. Талбухіна, 4. 3-ці паверх. Пачатак а 19:00.

17 лістапада, Горадня, вул. Будзёнага 48а. Пачатак а 18:30.

19 лістапада, Магілёў, вул. Чкалава 16, грамадзкі цэнтар «Кола сяброў». Пачатак а 18:30.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG