Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новы эўракамісар: Беларусь хацела б заняць месца недзе пасярэдзіне


Эўракамісар Ёганэс Хан

Эўракамісар Ёганэс Хан

Пра гэта заявіў Свабодзе новы эўракамісар у пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва, аўстрыйскі палітык Ёганэс Хан.

Адказваючы на пытаньне карэспандэнта Свабоды Рыкарда Юзьвяка, што азначае крытычнае ўзаемадзеяньне ЭЗ зь Беларусьсю, і ці гатовы эўракамісар наведаць Беларусь, Ёганэс Хан сказаў:

«Пакуль што я гэтага не прадбачваю. Але мы адзначаем з прыхільнасьцю некаторыя рухі і заявы беларускіх палітыкаў, пачынаючы зь беларускага прэзыдэнта. Мы будзем глядзець, наколькі ўстойлівы гэты працэс. Мы разумеем, што Беларусь хацела б заняць месца недзе пасярэдзіне. Мы ў прынцыпе адкрытыя да таго, каб пашыраць кантакты, але Беларусь павінна паважаць эўрапейскія каштоўнасьці і ўсё, зьвязанае з гэтым».

Ёганэс Хан заступіў на месца камісара ў пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва 1 лістапада, увайшоўшы ў склад новай Эўрапейскай камісіі пад кіраўніцтвам Жак-Клёда Юнкера. Ёганэс Хан замяніў камісара Штэфана Фюле, мандат якога скончыўся 31 кастрычніка.

XS
SM
MD
LG