Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН правядзе экстраную нараду па Ўкраіне


Будынак ААН у Нью-Ёрку
Будынак ААН у Нью-Ёрку

Нагода — невыкананьне Расеяй менскіх дамоўленасьцяў, якія прадугледжваюць рэжым спыненьня агню.

Паседжаньне адбудзецца сёньня а 22:30 па менскім часе. Акрамя 15 краін — сябраў Рады бясьпекі, на пасяджэньне таксама запрошаны сталы прадстаўнік Украіны пры ААН Юры Сяргееў.

«Сустрэча прызначаная на 14:30 (22:30 па менскім часе). Са справаздачай пра апошнія падзеі ва Ўкраіне выступяць прадстаўнікі сакратарыяту ААН», — сказала прэс-аташэ аўстралійскай дыпмісіі Чэлсі Марцін. Чэлсі Марцін пацьвердзіла, што паседжаньне будзе адкрытым, паведамляе ТАСС.

Чакаецца, што на сустрэчы будуць абмяркоўвацца апошнія падзеі на ўсходзе Ўкраіны, дзе працягваюцца абстрэлы, нягледзячы на падпісаньне менскіх дамоўленасьцяў, якія прадугледжваюць рэжым спыненьня агню.

Пасьля пасяджэньня Рады бясьпекі 20 ліпеня, якое адбылося ў сувязі з катастрофай самалёта Малайзійскіх авіяліній, брытанскі ўрад выступіў з заявай, што Расея блякуе далейшыя крокі Эўразьвязу па пытаньні доступу да месца катастрофы, матывуючы гэта тым, што праблемы не існуе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG