Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапейцы сёньня спрабуюць сесьці на камэту


Навукоўцы кіруюць палётам касьмічнага карабля «Разэта» у цэнтры Эўрапейскім касьмічным агенцтве ў Дармштаце

Навукоўцы кіруюць палётам касьмічнага карабля «Разэта» у цэнтры Эўрапейскім касьмічным агенцтве ў Дармштаце

Эўрапейскае касьмічнае агенцтва спрабуе 12 лістапада ўпершыню ў гісторыі пасадзіць дасьледчы апарат на камэту.

Экспэрты ў цэнтры кіраваньня палётам у Дармштаце (Нямеччына) правялі апошнія выпрабаваньні апарату «Філы» 11 лістапада.

«Філы» падарожнічалі 6,5 мільярда кілямэтраў на іншым касьмічным апараце «Разэта» ад часу запуску больш за 10 гадоў таму.

Але сольны палёт «Філаў» даўжынёй прыкладана 20 кілямэтраў будзе самым небясьпечным. Гэта адлегласьць да камэты 67P / Чурумава-Герасіменкі, на якую апарат мае сесьці 12 лістапада ў 12:35 паводле менскага часу. Сыгнал аб пасадцы мае прыйсьці на Зямлю прыкладана а 20-й гадзіне паводле менскага часу.

XS
SM
MD
LG