Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Топ-10 найбольш відовішчных зносаў Леніна (ВІДЭА)


Помнік Леніну ў Менску. Гэты пакуль зносіць не зьбіраюцца

Помнік Леніну ў Менску. Гэты пакуль зносіць не зьбіраюцца

Пакуль беларусы думаюць, што ім рабіць з тысячай Ленінаў, раскіданых па ўсёй краіне, украінцы яго помнікі актыўна зносяць. Перад вамі 10-ка найбольш відовішчных зносаў Леніна ва Ўкраіне

Беларусь называюць адной з краінаў, дзе сканцэнтравана найбольш помнікаў Леніну. Спэцыялісты кажуць, што іх ад 500 да 1000 па ўсёй Беларусі. Гісторык Андрэй Ліневіч у інтэрвію СТВ прапанаваў разглядаць помнікі Леніну ў Беларусі ня як сымбалі эпохі, а як турыстычныя аб'екты. Гісторык зьвяртае ўвагу на літоўскі «Грутас Парк», у які зьвезеная вялікая колькасьць помнікаў савецкага часу, і кожны ахвотны за грошы можа на іх паглядзець. А пакуль спэцыялісты думаюць, што для іх значыць Ленін, наколькі яны ўпісваюцца ў гарадзкое асяродзьдзе, украінцы апантана зносяць помнікі «важдзю».

Перад вамі 10-ка найбольш відовішчных зносаў Леніна ва Ўкраіне:

10 месца — Бярдычаў

Культурныя гараджане і цудоўныя камэнтары апэратараў.

9 месца — Белая Царква

Жыхары Белай Царквы так спакойна зьнесьлі свайго Леніна, быццам займаюцца гэтым кожны дзень. Душэўнае выкананьне ўкраінскага гімну прыкладаецца.

8 месца — Херсон

Шмат радасных эмоцыяў, як быццам дадзеная падзея была галоўнай марай усіх жыхароў горада.

7 месца — Чарнігаў

Жыхары старога і слаўнага Чарнігава любяць ня толькі Леніна зьнесьці, але і заўзята прасьпяваць на яго парэштках.

6 месца — Палтава

Жыхары Палтавы настолькі суворыя, што вырашылі упаўшага Леніна яшчэ і абезгаловіць.

5 месца — Крамянчуг

Такое пачуцьцё, што ў Кремянчугу адныя інжынэры — настолькі якасна і хутка быў прыбраны савецкі ідал.

4 месца — Сьмела

Хітрыя жыхары горада Сьмела проста подпілавалі ногі і не пераймаліся.

3 месца — Кіеў

8 сьнежня 2013 быў зьнесены першы помнік Леніну (падчас Эўрамайдану). Тады яшчэ важныя палітыкі казалі, што «зносіць помнікі не камільфо».

2 месца — Харкаў

Самы вялікі Ленін у Эўропе ўпаў пад аглушальныя крыкі радасьці.

1 месца — звычайнае ўкраінскае мястэчка

На жаль, месца вызначыць не ўдалося. Прапануецца лічыць, што ўсё адбывалася ў сэрцы Ўкраіны.

svaboda.org, паводле 1863х

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG